Францыя: спроба тэракту ля Луўра
У Парыжы, пры ўваходзе ў Луўр, на плошчы Карузель, ваенны патруль адкрыў агонь па мужчыне, які быў узброены нажом. Перад гэтым яго не пусцілі ў музей, бо пры ім была вялікая ручная паклажа. У выніку невядомы, выкрыкваючы „Алах Акбар!”, накінуўся з нажом на ваенны патруль. Салдаты адкрылі па нападніку агонь.
Невядомы цяжка паранены. У яго заплечніках не знайшлі выбуховых матэрыялаў.
Паліцыя лічаць, што злачынец дзейнічаў у адзіночку, аднак усё ж такі затрымалі ля музея яшчэ аднаго чалавека, чые паводзіны падаліся ім падазронымі. Адзін з патрульных салдатаў, на якога быў здзейснены напад, атрымаў лёгкае раненне.
Тэрыторыя перад Луўрам ачэпленая. Туды выклікалі сапёрныя брыгады. Кіраўнік паліцыі Парыжа лічыць тое, што здарылася, „спробай тэракту”.
Паводле euronews.com
Фота EPA/URG