Францыя знайшла цэзій-137 у беларускіх грыбах



У Францыі была затрыманая партыя грыбоў з Беларусі са слядамі радыёактыўнага цэзія-137. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на інстытут ядзернай бяспекі IRSN.

Адзначаецца, што хоць грыбы не ўяўлялі небяспекі для спажыўцоў, груз вагой 3,5 тоны было вырашана знішчыць на спецыяльным смеццевым заводзе, піша Tut.by.

У IRSN заявілі, што чалавек, з’еўшы дзясятак кілаграмаў беларускіх грыбоў, атрымаў бы такое ж ўздзеянне, як і ад прыроднага радыяцыйнага фону цягам года.

У сярэдзіне верасня французскія СМІ паведамлялі, што цэзій-137 быў знойдзены і ў грыбах, сабраных у самой Францыі. Тады спецыялісты звязалі павышанае ўтрыманне радыеактыўнага ізатопу цэзія-137 з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і надземных ядзерных выпрабаваннях у 1950-1960 гадах. Яны таксама адзначалі, што цэзій-137 у слядовых колькасцях заўсёды знаходзіцца ў грыбах пасля глабальных ападкаў.