Free Belarus Center эвакуяваў з Украіны ўжо некалькі тысяч чалавек
Грамадская ініцыятыва Free Belarus Center раней дапамагала беларусам, што апынуліся ва Украіне. Пасля пачатку вайны супрацоўнікі цалкам пераключылася на дапамогу ўцекачам з Украіны, незалежна ад нацыянальнасцяў.
З Украіны ў Польшчу накіравалася ўжо больш за 50 эвакуацыйных аўтобусаў. Назад ва Украіну яны вязуць гуманітарную дапамогу.
Каардынатарка Free Belarus Center Паліна Бродзік кажа, што цяжка дакладна палічыць, колькі людзей яны эвакуіравалі.
Free Belarus Center мае чат-бот, у які за ўвесь час паступіла ўжо больш за 5 тысяч зваротаў, і асобны чат-бот па псіхалагічнай дапамозе.