Freedom House: У Беларусі па-ранейшаму кепска са свабодай прэсы



Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House зноў залічыла Беларусь у дзясятку краін і тэрыторый з найгоршай сітуацыяй у галіне свабоды прэсы. Свежыя аналітычныя дадзеныя ўтрымліваюцца ў дакладзе «Свабода прэсы – 2016», апублікаваным на афіцыйным сайце арганізацыі. Freedom House прыводзіць агульны рэйтынг для 195 дзяржаў і чатырох асобных тэрыторый – Ганконга, Крыма, Самалілэнда, Заходняга берага Ярдана і сектара Газа.

Беларусь апынулася на шостым месцы з канца, атрымаўшы статус краіны з несвабоднай прэсай. Горш, чым у Беларусі, сытуацыя толькі ў Паўночнай Карэі, Туркменістане, Узбекістане, Крыме і Эрытрэі. Праваабаронцы складаюць рэйтынг на аснове адзнак прававога, палітычнага і эканамічнага асяроддзя.