Frontex расказаў, колькі ўкраінцаў з’ехала ў Еўразвяз і колькі вярнулася дадому
Больш пяць мільёнаў семсот тысяч грамадзянаў Украіны з’ехалі ў краіны Еўразвязу з пачатку вайны, паведамляе Агенцтва ЕЗ па бяспецы вонкавых межаў Frontex.
Пры гэтым за той жа перыяд каля двух мільёнаў восемсот тысяч украінцаў прыехалі з краін Еўразвязу ва Украіну.
За апошні тыдзень з Украіны выехала прыкладна столькі ж асоб, колькі вярнулася туды — больш за 230 тысяч чалавек.
“Колькасць украінцаў, якія заязджаюць у ЕЗ з Расеі і Беларусі, застаецца сталай. З 8 па 14 чэрвеня каля 1470 грамадзян Украіны прыбылі ў Еўразвяз праз Беларусь і 7400 — праз Расею”, — паведамляе агенцтва. Маршруты ўкраінскіх уцекачоў адсочваюць 278 супрацоўнікаў Frontex, якія працуюць у краінах, што мяжуюць з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя