ФСБ прызнала катастрофу А321 тэрактам
Кіраўнік ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў паведаміў, што катастрофа расейскага самалёта ў Егіпце адбылася ў выніку тэракту.
«Можна сказаць, што гэта тэракт», — сказаў Бортнікаў на нарадзе ў расейскага прэзідэнта.
31 кастрычніка на Сінайскім паўвостраве разбіўся самалёт А321 кампаніі «Когалымавиа», які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. На борце было 217 пасажыраў і 7 членаў экіпажу.
