Генадзь Фядыніч: Прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў праігнаравалі
Прадстаўнікі прафсаюзу працоўных Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) не ўключаны ў склад камісій па каардынацыі працы па спрыянню занятасці насельніцтва, хаця заяўкі аб гэтым былі накіраваныя, – кажа старшыня прафсаюзу Генадзь Фядыніч:
– Пасля заявы міністра працы, што дзверы адчыненыя і ўсе хто жадаюць дапамагчы працы гэтых камісій, падавайце сваіх людзей. Мы падалі ў больш чым 15 раёнаў і ўсюды атрымалі адмову. Так якія ж гэта камісіі? Зноў хочуць рабіць іх схаванымі ад людзей. У нас юрысты хацелі туды пайсці, каб гэта было ўсё законна, каб гэта было ўсё прыстойна. Калі чалавек з незалежнага прафсаюза гаворыць, што гэта так, то яму больш павераць, чым павераць прадстаўніку ўлады ці прадстаўнікам Федэрацыі прафсаюзаў.
Зараз кіраўніцтва прафсаюзу РЭП рыхтуе ліст да міністра працы з запытам аб падставах адмоваў уключыць прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў у склад камісій па каардынацыі працы па спрыянню занятасці насельніцтва і з патрабаваннем перагледзець гэтыя адмовы, – сказаў Генадзь Фядыніч.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя