Фёдар Петрусевіч: Гэта вельмі сумленныя людзі, яны не баяцца



Яшчэ адную прэмію па выніках мінулага года можа атрымаць берасцейская кампанія супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Яна намінаваная на ўзнагароду імя Святланы Навумавай у гатэгорыі “Грамадская ініцыятыва-2019”.

Адзін з заснавальнікаў пратэстнага руху Фёдар Петрусевіч перакананы, што такую адзнаку жыхары горада цалкам заслужылі:

– Тое, што змагаюцца гэтыя людзі, то я веру, што гэта вельмі сумленныя людзі, яны не баяцца. Наш кіраўнік краіны выдае усялякія ўказы, па розных тэмах – дэкрэты і ўказы. Законы не маюць ніякага сэнсу. Ні Канстытуцыі, нішто. Але тое, што мясцовыя ўлады не выконваюць законы – не можа быць такога ў Беларусі.

 Па выніках 2019 года кампанія супраць з’яўлення шкоднай вытворчасці блізу Берасця ўжо станавілася лепшай праваабарончай ініцыятывай Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце