Фёдар Петрусевіч: Я супраць датэрміновых выбараў
Незалежныя кандыдаты абураюцца тым, што скрыні для галасавання ў некаторых выпадках застаюцца на ноч толькі пад кантролем міліцыі.
Пра гэта кажа берасцейскі незалежны кандыдат у дэпутаты Фёдар Петрусевіч, які балатуецца па Сувораўскай акрузе. Гэтак адбылося на гарадскім участку для галасавання №108:
– Не падабаецца, што скрыня стаяла тут ноччу, адкрылі ключом і аддалі міліцыянту на ноч, абавязкова пячатка павінна быць. Допуск меў адзін чалавек – міліцыянт. Я не пісаў, бо кажуць, што ў законе гэта не прапісана. Я ўвогуле супраць любых датэрміновых выбараў таму, што 30% заўсёды датэрміновых.
“У астатнім, да камісіі з участку №108 у мяне буйных нараканняў няма. Паглядзім, што робіцца на астатніх”, – паведаміў Фёдар Пятрусевіч.
На ўчастках для галасавання фота і відэаздымка дазволена толькі са згоды Старшыні камісіі. Старшыня камісіі ўчастку №108 Яўген Сапежка такі дазвол не даў.
Беларускае Радыё Рацыя