Фёдар Пятрусевіч: Назіральнікаў не прызнаю



Незалежныя кандыдаты ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы XXVIII склікання адсочваюць хаду асноўнага дня галасавання на выбарах. Гэтак, Берасцейскі кандыдат Фёдар Пятрусевіч, у адсутнасці незалежных назіральнікаў, абыходзіць участкі для галасавання Берасцейскай Сувораўскай выбарчай акругі №11, па якой і балатуецца.

Ён ужо паспеў зрабіць заўвагі камісіям адносна пластылінавых пломбаў на скрынях і адсутнасці інфармацыі аб прагаласаваўшых датэрмінова. Заўвагі тычыліся участку для галасавання які месціцца па адрасе вуліца Суворава 112, дадзенай акругі:

– Назіральнікаў ніякіх не прызнаю, я сам прайду па выбарчым участкам з 19-ці да 20-ці гадзін. Трэба глядзець напрыканцы дня, назіральнікаў не трэба, бо яны не палічаць, гэта ўсё пустое. У 2016 годзе выбары былі, на 16-ць гадзін па другой выбарчай акрузе выбары яшчэ не адбыліся, а пасля 16-ці нечакана дзесяць тысяч людзей прыйшло, 70% – гэта глупствы.  

Па звестках Берасцейскага гарвыканкаму, колькасць выбаршчыкаў Сувораўскай акругі №11 – 18900 чалавек. “Цікава, колькі з іх прагаласавалі датэрмінова і каму пойдуць гэтыя галасы?”, – задаецца пытаннем Фёдар Пятрусевіч.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце