ГА “Сэрца – дзецям” абмянялася досведам з польскімі калегамі
Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Сэрца – дзецям” з Берасця абмяняліся досведам з калегамі з польскага Любліна. Гэта досвед працы з цяжка хворымі дзецьмі.
Старшыня аб’яднання Алена Прыходзька кажа, што такі абмен вельмі важны ў працы:
– У нас у аб’яднанні таксама ёсць дзеткі, якія хворыя ДЦП, якія таксама не зусім добра валодаюць сваім целам. Бацькі стараюцца іх развіць, стараюцца іх рэабілітаваць і даць ім большае, што яны маюць. Яны займаюцца па праграме Домана – гэта вялікая праца для бацькоў, для самога дзіцяці, бо гэта паездка за мяжу і гэтыя паездкі звязаны з грашовым накапленнем.
Бацькі такіх дзетак вымушаны кожны год едзіць па-за межы Беларусі, каб там павышаць іх узровень развіцця. Таму хочацца больш увагі да такіх сем’яў з боку беларускага грамадства, дадае суразмоўца.
Беларускае Радыё Рацыя