Габрэі адзначаюць свята Сукот



Габрэі Гарадзеншчыны адзначаюць адно з самых галоўных святаў – свята Сукот, якое напоўнена пахам лістоты і свежазрэзаных галінак, водарамі мірты і этрога.

У дні свята мясціны, у якіх жывуць габрэі, ператвараюцца ў зялёны сад ад вялікай колькасці буданоў упрыгожаных яркай зелянінай. У гэтых буданах, званых „сука” (будан на іўрыце), дзе славяць Усявышняга напрацягу сямі дзён свята.

 

Пра асаблівасці святкавання распавядае кіраўнік гарадзенскай габрэйскай абшчыны Барыс Квяткоўскі:

– Гэта напамін пра тое, што габрэі першапачаткова былі пастухамі, калі пасвілі сваё быдла ў зямлі запаветнай, жылі ў шалашах, каб ніколі пра гэта не забывалі з аднаго боку. З другога боку, гэта дазваляе гаспадару дома, які будуе часовую пабудову, прыцягнуць да гэтай працы ўсіх дзяцей, якія ёсць у яго сям’і. Па дарозе ён распавядаў у чым сэнс свята, адкуль пайшлі габрэі, чым яны займаліся ў мінуўшчыне і што ёсць такая Біблія, на падставе якой мы адзначаем гэта свята.

Гэтым годам адзначэнне свята адбываецца ў адмыслова пабудаваным будане ў цэнтры Гародні каля Гарадзенскай харальнай сінагогі. Сюды можа прыйсці любы жадаючы габрэй, каб увечары адзначыць гэтае свята.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня