Гадавіна легендарнай аперацыі антынацысцкага падполля ў Пінску



Гадавіна легендарнай аперацыі антынацысцкага падполля. Роўна 75 год таму ў Пінску дыверсійная група Арміі Краёвай на чале з Янам Піўнікам паспяхова правяла акцыю па вызваленні сваіх паплечнікаў з нацысцкай вязніцы. 

На фота: ксёндз Мар’ян Маеўскі і капітан Ян Піўнік «Пануры»

Аперацыю добра спланавалі, назіралі два тыдні за аховай вязніцы, сітуацыяй вакол і склалі унутраны план будынка.

Падпольшчыкі пераапрануліся ў форму СС і без адзінага стрэлу вызвалілі вязняў пінскай турмы. Гэтая аперацыя стала прыкладам для выведкі і войск спецыяльнага прызначэння.

Каб адпомсціць нацысты растралялі так званы Пінскі польскі камітэт.

Летась у Пінску, нягледзячы на гістарычную важнасць, знішчылі той самы будынак турмы, якую ўдала захапілі падпольшчыкі.

Беларускае Радыё Рацыя