Гадавіна моўнай рэформы 1933 года
26 жніўня 1933 года была прынятая сумнавядомая пастанова Савета Народных Камісараў БССР у моўным пытанні — «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу».
Гэты дакумент стаў яшчэ адной вяхой выцяснення роднай мовы з шырокага грамадскага ўжытку. Большасць мовазнаўцаў краіны не прынялі таго грубага ўмяшальніцтва чыноўнікаў у моўныя справы і былі рэпрэсаваныя — расстраляныя ці сасланыя ў сталінскія лагеры.
Беларускае Радыё Рацыя
