Гадавіна рэферэндума, які змяніў дзяржаўную сімволіку



Гадавіна рэферэндума 1995 году, на які было вынесена пытанне змены дзяржаўнай сімволікі. Наш карэспандэнт апытаў мінакоў на вуліцах Менску, за якія сімвалы яны б прагаласавалі сёння: за гістарычныя – бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, або за цяперашнія – змененыя савецкія:

– Я – за сённяшнюю. Яна мне бліжэй. Я 1994 года нараджэння і ўсё жыццё ведаю гэтую сімволіку. Яна ўжо стала мне роднай.

– Канешне, за гістарычную. Векавыя традыцыі. Ёсць вялікая розніца паміж элітай і арыстакратыяй. Сённяшняя сімоліка – сімволіка эліты, а я хачу, каб была сімволіка арыстакратыі.

– За сённяшнюю сімволіку, я нарадзіўся ў 1993 годзе, і для мяне цяперашняя сімволіка гістарычная, а не тая, якая была некалькі стагоддзяў таму.

– Гістарычная больш гераічная, яна прымушае адчуць сілу, адчуць, што мы не постсавецкі народ, а ў нас ёсць вялікае мінулае.

Многія менчукі ўвогуле адмаўляліся выказваць сваё меркаванне. Людзі баяцца публічна абмяркоўваць тое, што хоць нейкім чынам тычыцца палітыкі – ня выключыў наш карэспандэнт.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота gazetaby.com