Гадавіна трагедыі на Палессі



Роўна 75 гадоў таму на старажытных габрэйскіх могілках у Янаве-Палескім нацысты расстралялі звыш 30 прадстаўнікоў інтэлігенцыі Пінска польскага паходжання. Гэта была помства за паспяховую акцыю Арміі Краёвай па вызваленні вязняў з пінскай турмы.

Пра карную аперацыю распавядае гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін:

– У асноўным, калі паглядзець па адрасах, дзе тыя пражывалі, то бралі канкрэтныя вуліцы. Шмат пацярпела жыхароў Сускай вуліцы. То бок, яны ўехалі на адну вуліцу, дзе былі сканцэнтраваны служачыя былой польскай адміністрацыі, якія не былі высланыя НКВД. І бралі людзей з некалькіх вуліц: Растоўскай, Сускай. Бралі па некалькі сем’яў.

 

Цяпер мястэчка Янаў-Палескі – гэта раённы горад Іванава. У памяць пра ахвяр ёсць шыльда, дзе пералічаны імёны расстраляных.

Беларускае Радыё Рацыя