Гадавіна ўварвання Расеі ва Украіну



Гадавіна ўварвання Расеі ва Украіну. Нягледзячы на пераслед і рэпрэсіі за праяву салідарнасці з Украінай, беларусы масава ў сацыяльных сетках выказваюць свае адчуванні за мінулы год. У асноўным пасыл, што свет перавярнуўся і больш не будзе ранейшым.

Грамадскі актывіст, блогер з Пінска Мікалай Клімовіч гаворыць, што асабіста для яго 24 лютага 2022 года стала рубіконам:

– Пасле 2014 года я прыняў праўкраінскую накіраванасць. Але ўсё адно я сябе стрымліваў недзе ў выказваннях і публікацыях. Пасля 24 лютага я заняў крайнюю такую праўкраінскую пазіцыю і пачаў актыўна выступаць за падтрымку Украіны. Разумею, што калі Україна не пераможа, будзе тады бяда не толькі ў  Беларусі, а будзе бяда ў Еўропе і Прыбалтыцы.

Дарэчы, напрыканцы студзеня пінчука пакаралі штрафам за станоўчую рэакцыю ў сацыяльных сетках на карыкатуру Уладзіміра Пуціна, а ў панядзелак, 27 лютага, яго ўжо будуць судзіць па крымінальнай справе за абразу кіраўніка краіны.

Беларускае Радыё Рацыя