Гадавіна забойства Барыса Нямцова



У Менску каля амбасады Расеі беларускія актывісты плануюць правесці акцыю памяці забітага расейскага палітыка Барыса Нямцова.

b6ca1046

Як паведаміў у фэйсбуку старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, у 15:30 да расейскай амбасады плануецца прынесці знічы і кветкі.

Я прыйду! Ты прыйдзеш! Яна прыйдзе! Яны прыйдуць! Мы прыйдзем!

27 лютага. Субота. 15.30. Амбасада РФ.

Свечкі. Кветкі. Памяць…

Мы памятаем, Барыс!» – напісаў Анатоль Лябедзька.

Барыс Нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў Маскве. Абвінавачанымі паводле справы праходзяць Заур Дадаеў, якога ўважаюць за выканаўцу злачынства, Анзор Губашаў, Хамзат Бахаеў, Шадзід Губашаў і Тэмірлан Эскарханаў.

У Маскве ды іншых расейскіх гарадах пройдуць акцыі памяці Барыса Нямцова.

Паводле Хартыя-97