Гадзінны праязны на грамадскі транспарт можа з’явіцца ў Менску
Гадзінны праязны на грамадскі транспарт плануецца ўвесці ў Менску, паведаміў дырэктар ДУ „Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў на сесіі Менгарсавета, дзе зацверджаны рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2016-2020 гадах дзяржпраграмы развіцця транспартнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
„Да канца года плануецца распрацаваць канцэпцыю, на падставе якой будзе ўведзены новы парадак сістэмы аплаты. Прадугледжана пагадзінная аплата, г.зн. пасажыр цягам 60 хвілін зможа карыстацца любым відам транспарту без абмежавання”, – растлумачыў Валерый Шкуратаў.