Гайнаўка і Слонім хочуць супрацоўнічаць
У Слоніме пабывала дэлегацыя гарадской гміны Гайнаўкі. Бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак і старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч падпісалі пагадненне з мэтай развіцця памежных тэрыторый па трох кірунках: турызм, мясцовая культура і гісторыя. Гэты важны дакумент з’яўляецца асновай для ажыццяўлення партнёрскіх ініцыятываў у рэалізацыі праектаў у рамках другога конкурснага набору праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза “Польша-Беларусь-Украіна”.
Гайнаўка і Слонім прымуць удзел у конкурсе праграмы з агульным праектам. Ад Гайнаўкі гэта будзе гарадская бібліятэка імя Тадэвуша Ракавецкага, ад Слоніма – краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага і раённая бібліятэка імя Якуба Коласа. Напрыклад, Слонім хоча пашырыць і папулярызаваць горад для турыстаў, стварыць гістарычны цэнтр Слоніма, а бібліятэка плануе абнавіць экспазіцыю літаратурнага музея, распрацаваць турмаршрут “Літаратурная Слонімшчына”, ажыццявіць і шэраг іншых планаў.
Беларуская Радыё Рацыя
Фота: slonves.by
