Бабруйскія работнікі працягваюць галадоўку (абноўлена)



Сябры Свабоднага прафсаюза працягваюць галадоўку. Іх звольнілі з завода трактарных дэталяў і агрэгатаў. Мужчыны кажуць, што зрабілі гэта незаконна. Галадоўку праводзяць сябры Свабоднага прафсаюза беларускага Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка. Учора актывісты праводзілі галадоўку ў будынку гарадскога выканаўчага камітэта, але адтуль іх двойчы выводзілі. Апошні раз пагражалі адміністрацыйным арыштам за „несанкцыянаванае мерапрыемства”. Паводле слоў сябраў СПБ, іх галадоўка працягнецца два дні.

* * *

Міліцыя выгнала працоўных, якія галадалі ў Бабруйскім гарвыканкаме.  Галадоўка рабочых Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў пачалася ў знак пратэсту супраць звальнення, якое звязваюць з прыналежнасцю да Вольнага прафсаюзу Беларускага, піша «Салiдарнасць».

У першы дзень галадоўкі Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка прыйшлі ў Бабруйскі гарвыканкам. “Рабочыя размясціліся ў фае на пятым паверсе, – распавёў лідар работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў. – Неўзабаве да працоўных падышоў палкоўнік міліцыі Сяргей Рычкоў. Ён перапісаў іх пашпартныя дадзеныя і заявіў, што адвязе ўсіх на біржу працы і працаўладкуе. Па словах Міхаіла Кавалькова, супрацоўнік праваахоўных органаў паводзіў сябе агрэсіўна, хапаў працоўных за вопратку і выштурхваў на вуліцу. Рабочыя вымушаныя былі пакінуць будынак гарвыканкама.

* * *

Звольненыя з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры Свабоднага прафсаюзу Беларускага пачалі галадоўку.

Прафсаюзнікі заяўляюць, што пакуль галадоўку будуць трымаць двое сутак. Ёй яны прыцягваюць увагу грамадскасці да пераследу сяброў СПБ на Заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў.

На галадоўку прафсаюзнікі наважыліся пасля таго, як не дачакаліся адказу ад Аляксандра Лукашэнкі, да якога звярталіся з адкрытым лістом. У ім прасілі кіраўніка дзяржавы разабрацца з незаконнымі, як яны лічаць, звальненнямі сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота bkdp.org