Галоўнага лекара звальняюць пасля скандалу з даплатамі на „хуткай”
З пасады сыходзіць галоўны лекар Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі Сяргей Чудаў, піша TUT.by.
Яго падначаленыя паведамілі журналістам, што Чудаў працуе апошні дзень. Абавязкі галоўнага лекара пакуль што будзе выконваць цяперашняя намесніца Наталля Вежнавец.
20 траўня супрацоўнікі хуткай дапамогі ў Бабруйску сарвалі здымкі журналістам Беларускага тэлебачання. Тыя прыехалі здымаць сюжэт пра даплаты медыкам, якія працуюць з хворымі на COVID-19. Да таго медыкі, якія гэтых даплат не атрымалі, напісалі ліст у Адміністрацыю прэзідэнта.
Для здымак журналісты выбралі двух дактароў, якія атрымалі самыя высокія даплаты. Гэта абурыла астатніх работнікаў «хуткай», і яны сарвалі здымкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vbobruisk.by