Галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” дапыталі ў міліцыі



Міколу Канановіча – галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай, у сераду, 7 красавіка, выклікалі ў Слонімскі РАУС.

І хоць газета ўжо з 9 лістапада мінулага года спыніла свой выхад, у супрацоўнікаў міліцыі знайшліся да яе прэтэнзіі. Міколу Канановіча дапытваў маёр міліцыі Алег Гусар.

Найперш маёра міліцыі цікавіў матэрыял “Беларускія сілавікі выступаюць супраць Лукашэнкі”, які быў апублікаваны на сайце “Газеты Слонімскай” 23 чэрвеня 2020 года. Гутарка з рэдактарам газета яшчэ не скончылася, і яна будзе працягвацца ў панядзелак, 12 красавіка. Пра гэта СМІ паведаміў сам Мікола Канановіч.

Беларускае Радыё Рацыя