Галоўны прыз World Press Photo атрымаў здымак забойцы расейскага пасла



Найбольш важнай фатаграфіяй, зробленай кімсьці, з фотарэпарцёраў усяго свету ў 2016 г., журы конкурсу World Press Photo прызнала здымак турэцкага фатографа Бурхана Азбіліджы, на якім паказаны забойца пасла Расеі ў Турцыі Андрэя Карлава. У паведамленні аргкамітэта конкурсу адзначаецца, што здымак Азбіліджы таксама прызнаны найлепшым у катэгорыі «Экстраныя навіны».

Burhan Ozbilici, AP

Член журы World Press Photo Мары Калверт патлумачыла, што прызнаць пераможцам фота, на якім забойца расейскага пасла Меўлют Мерт Алтынташ нешта выкрыквае, стоячы над целам ахвяры, было вельмі складана. Аднак, у рэшце рэшт, журы вырашыла, што менавіта гэтая фатаграфія ў поўнай меры адлюстроўвае нянавісць, якая ахапіла свет, піша rbc.ru

«Кожны раз, калі яна з’яўляецца на экране, табе хочацца адсунуцца, гэта выбуховы вобраз і мы сапраўды адчулі, што ён утрымлівае ў сабе тое, што можна назваць журналісцкай фатаграфіяй года», – патлумачыла Калверт.