Галоўны рэдактар „Нашай Нівы” аштрафаваны на 405 рублёў
Галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання „Наша Ніва” Ягор Марціновіч аштрафаваны на 405 рублёў (15 базавых велічынь) па абвінавачванні ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (ч. 1 арт. 23.34) у ноч на 11 верасня ў Менску. Такое рашэнне 28 верасня прыняла суддзя суда Заводскага раёна Менска Алена Някрасава.
belapan.by
