Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» – на волі
Ягор Марціновіч выйшаў на волю пасля трох сутак утрымання пад вартай. Сустракаць яго на Акрэсціна сабраліся блізкія і калегі. Усяго блізу 20 чалавек.
Галоўны рэдактар выдання «Наша Ніва» паведаміў tut.by, што застаецца ў статусе падазраванага.
— У мяне сумленне максімальна чыстае, мне няма чаго баяцца, — сказаў журналіст.
