Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч застаецца за кратамі



У 19 гадзін стала вядома, што Следчы камітэт абраў меру ўтрымання ў выглядзе варты для галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча

Таксама пад вартай будзе кіраўнік аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэй Скурко, паведамляе „Наша Ніва”.

Сёння скончыўся 72-гадзінны тэрмін затрымання нашаніўцаў. На свабоду выйшаў галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько, пад абавязальніцтва аб яўцы. Марціновіч і Скурко застаюцца ў ізалятары на Акрэсціна, у бліжэйшы час іх павінны перавесці ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.