Галоўны рэдактар nn.by Марціновіч адпушчаны з міліцыі пасля складання двух пратаколаў



Галоўны рэдактар сайта nn.by („Наша Нiва”) Ягор Марціновіч адпушчаны з УУС Фрунзенскага раёна Менска пасля складання двух адміністрацыйных пратаколаў: аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванні міліцыі.

Як паведамляе рэдакцыя, аўтамабіль, у якім ехалі Марціновіч і фатографка Надзея Бужан, быў спынены каля плошчы Бангалор (там планавалі сабрацца пратэстоўцы). Абаіх затрымалі.

Бужан, а таксама журналісткі партала tut.by Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік былі вызваленыя раней без складання пратаколаў.

Журналістка штомесячніка „Белорусы и рынок” Любоў Бахурэвіч была затрыманая недалёка ад свайго дома каля пл. Бангалор, на яе складзены пратакол, паведаміў сайт выдання. Цяпер яна на волі.

Згодна з прамежкавымі звесткамі праваабаронцаў на 21.40, у цэлым па краіне 27 сакавіка было затрымана не менш як 154 чалавекі.

belapan.by

Фота Аляксандра Саенкі