Галоўны рэдактар TUT.by Марына Золатава дзень народзінаў сустрэне за кратамі
Заўтра, 6 лістапада, у галоўнага рэдактара TUT.by Марыны Золатавай — дзень народзінаў. У сакавіку ёй прысудзілі 12 гадоў калоніі.
У дзень нараджэння галоўнага рэдактара разгромленага ўладамі партала tut.by Марыны Золатавай, якая адбывае 12-гадовы тэрмін зняволення і 6 лістапада сустрэне там 46-ы дзень нараджэння, міжнародная арганізацыя „Рэпарцёры без межаў” мае намер перадаць у амбасады Беларусі ў некалькіх краінах лісты і паштоўкі ў яе падтрымку, піша „Позірк”. Акцыя стартавала 6 верасня. Пасланні на адрас Золатавай збіралі аддзяленні „Рэпарцёраў без межаў” у Германіі, Аўстрыі, Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, ЗША, на Тайвані, а таксама галаўны офіс у Парыжы.
У месцах пазбаўлення волі найбольш вядомых палітвязняў нярэдка абмяжоўваюць у ліставанні. Праваабаронцы выказваюць заклапочанасць, што пра шмат якіх палітвязняў інфармацыі няма месяцамі.
Беларускае Радыё Рацыя