Гамафобія ў Беларусі: узровень стабільна высокі
Беларусь – сярод лідараў у еўрапейскім індэксе гамафобіі. Гэта вынікае з рэйтынгу гамафобіі ў 49-ці краінах Еўропы, які апублікавала Міжнародная асацыяцыя геяў і лесбіянак.
Беларусь – на 43-й пазіцыі. Большы ўзровень гамафобіі эксперты адзначылі толькі ва Украіне, Манака, Турцыі, Арменіі, Расеі і Азербайджане. Беларусь у справе гамафобіі – краіна сапраўды не адназначная. Заўважыла ў праекце «Месца для прэсы» гендарная даследніца Ірына Саламаціна. Гэта рэйтынг у першую чаргу аналізуе «заканадаўства на талерантнасць». І Беларусь мае свой адметны падыход:
Усё вельмі хітра – заўважае даследніца, – няма законаў, якія забараняюць альбо караюць гомасексуальныя сувязі. Але ж і няма закона, які б, напрыклад, забяспечыў сацыяльнае ўключэнне гомасексуалаў і гомасексуалак у агульнапрынятую сістэму дзяржаўных сацыяльных адносінаў. Вось у чым галоўная праблема. Для таго, каб сітуацыя нейкім чынам змянілася на вышэйшым узроўні патрэбныя прафесіяналы, якія ў тым ліку маглі б старыць гендарнанейтральнае заканадаўства і выпрацоўваць практыку яго прымянення.
У плане заканадаўства нічога ў Беларусі не змянілася», – заўважае праваабаронца і ЛГБТ-актывістка Наталля Манькоўская. Непакой толькі выклікае так званы закон “па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі”:
– Там нічога адмысловага няма ні пра ЛГБТ, ні пра так званыя «нетрадыцыйныя стасункі», там ёсць толькі фармуліроўка, якая выклікае заклапочанасць праз магчымае шырокае яе прымяненне. Яна гучыць як “адмаўленне сямейных каштоўнасцей”. Мы, на жаль, не ведаем, як плануюць яе прымяняць, Савет Міністраў павінен будзе прыняць нейкую пастанову.
Закон «па абароне дзяцей ад шкоднай інфармацыі» — гэта шэраг паправак ў дзейныя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць прававыя адносіны, звязаныя з абаронай дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.
Ірына Саламаціна спадзяецца, што беларускія чыноўнікі не пойдуць на кардынальныя абмежавальныя меры ў рамках новых заканадаўчых ініцыятываў, бо Беларусь зацікаўленая трымаць марку цывілізаванага грамадства перад Еўропай.
Сярод пазітыўных момантаў Ірына Саламаціна заўважае, што ўскосна Беларусь на афіцыйных узроўні далучаецца да адзначэнне важных глабальных датаў ў сферы дзеяння супраць гамафобіі. Напрыклад, 15 траўня – Міжнародны Дзень ахвяраў СНІДу альбо 17 траўня – Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй.
– Для мяне вельмі паказальна, хто непасрэдна гэтыя дні ў Беларусі адзначае, заўважае Ірына Самалаціна. Гэта датычыць і таго, ці заўважаюць гэтыя даты СМІ, ці прысутнічае тэма, напрыклад, на тэлебачанні. У СМІ гэтыя дні асвятляюцца вельмі па-рознаму. З іншага боку трэба разумець, што, напрыклад, калі мы заглядаем на старонку афіцыйнага дзяржаўнага агенства БелТА, то бачым, што і дзяржава ўдзельнічае ў гэтых мерапрыемствах. 15 і 17 траўня — дзве даты вельмі цесна звязаныя.
Іншая сітуацыя у беларускім грамадзянскім сектары, аб праблемах ЛГБТ у Беларусі найперш гаворыць моладзь – працягвае гендарная даследніца Ірына Саламаціна:
– Пераважна моладзь іначай ставіцца, менавіта людзі найчасцей уголас кажуць аб праблемах ЛГБТ–супольнасці, пра дыскрымінацыю на фоне сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці. Большасць падзеяў таксама пераважна ініцыююць маладыя людзі. І гэта сведчыць, што ўсё ж некаторыя перамены ёсць. Праўда, нельга сказаць, што яны напрыклад, нейкім чынам уплываюць на заканадаўства і так далей.
І надалей імкнуцца не заўважаць, але ж прынамсі прызнаюць, што такія групы ёсць. Так ў Беларусі паводле гендарнай даследніцы Ірыны Саламацінай на афіцыйным узроўні ставяцца да прадстаўнікоў ЛГБТ. Беларусь сярод лідараў у еўрапейскім індэксе гамафобіі. Большы ўзровень гамафобіі паводле Міжнароднай асацыяцыя геяў і лесбіянак – філіял Еўропа і іх «вясёлкавага індэкса» толькі ва Украіне, Манака, Турэччыне, Арменіі, Расеі і Азербайджане.
Цамкам дыскусія на гэту тэму ў праекце «Месца для прэсы».
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя