Гамельчанка: Я думала ў нас парадак, а ў нас беззаконне



У Гомелі пахавалі загінулага пасля затрымання Аляксандра Віхора. Развітацца з маладзёнам прыйшлі паўтары тысячы чалавек.

– Ён равеснік майго сына, таму мне, як маці, вельмі балюча, незразумела.

– У яго было вялікае сэрца. Ён дапамагаў усім.

– Экспертыза хавае сапраўдную прычыну смерці, відавочна, не ўсё там зразумела. Чалавек можа быць затрыманы, а затым праз некалькі дзён памерці.

– За ўсе гэтыя 26 гадоў я думала, нягледзячы на рэжым Лукашэнкі, што такое немагчыма, што тут жорсткі, але парадак. На самой справе тут ніякага парадку няма. Беззаконне.

Аляксандр Віхор у выбарчы вечар ехаў да сваёй дзяўчыны і рабіў перасадку ў цэнтры горада. Яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Маці Святлана Віхор тры дні не магла знайсці сына. 12 жніўня ёй паведамілі, што яго няма ў жывых.

Беларускае Радыё Рацыя