Гамельчука, які гуляў голым, будуць судзіць
У дачыненні да жыхара Гомеля, мужчыны 1997 нараджэння, які голым гуляў па вуліцы Савецкай, пачата справа па арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, злачынства было ўчыненае 20 мая з 16 да 17 гадзін. Аголены малады чалавек ішоў па тратуары галоўнай вуліцы горада. Абураныя мінакі патэлефанавалі ў міліцыю.
Супрацоўнікі АУС даставілі хлопца ў ізалятар часовага ўтрымання, была распачатая крымінальная справа. Свае дзеянні малады чалавек растлумачыў негатыўным уздзеяннем алкаголю на клеткі галаўнога мозгу, якія адказваюць за паводзіны.
Раней падазроны не быў судзімы, ён нідзе не працуе.