Гамельчукі пра тое, як прайшоў для іх мінулы год
Напярэдадні свята Новага года беларусы сталі на 30 % бяднейшымі з прычыны абвалу курсу нацыянальнай валюты. Хоць пазней Нацыянальны банк знізіў камісію пры пакупцы валюты на 20 працэнтаў. Нашыя карэспандэнты запыталі ў мінакоў на вуліцах Гомеля, як яны падсумавалі эканамічныя вынікі 2014-га года:
– Вельмі цяжкая сітуацыя ў эканамічным плане ў краіне і ва ўсім свеце.
– 2014 так атрымалася, што не вельмі. Я не магу так адназначна адказаць, доўга распавядаць, тут усё адно за адно чапляецца. Ну не вельмі, спадзяемся, што наступны будзе лепшы.
– Яшчэ горшы будзе 2015 я думаю.
– Не магу сказаць, што будзе далей. Вясна была вельмі зацяжная.
– Цяжкі таму, што заробкі не адпавядаюць цэнам, якія выстаўляюцца. Хацелася б змяніць заробак.
– Выдатным быў, нічога не набыла. Што пенсіянер можа набыць? Нармальны, выдатны год, у межах нормы. Хацелася б што-небудзь лепшае – грошай пабольш пенсіянерам, каб заробак у людзей быў лепшы, каб моладзь жыла лепш, бо цяжка моладзі.
„2015 год у Беларусі пройдзе пад знакам прэзідэнцкіх выбараў і паглыбення гаспадарчага крызісу, абумоўленага падзеннем цэнаў на нафту”, – кажуць эксперты.
Беларускае Радыё Рацыя