Гамельчукі задумаліся пра адраджэнне вёсак
У межах ток-шоу грамадскай культурніцкай кампаніі „Будзьма беларусамі” прайшло абмеркаванне перспектываў вёсак Гомельшчыны ў ХХІ стагоддзі. Вядоўца мерапрыемства Андрэй Стрыжак падсумоўвае вынікі дыскусіі.
– Адным са шляхоў развіцця беларускай вёскі можа быць менавіта стварэнне эка-культурна-турыстычных кластараў, якія будуць развіваць адначасова некалькі кірункаў развіцця грамадства. Гэта, у тым ліку, азнаямленне маладых людзей з беларускай культурай і традыцыямі і паралельна азнаямленне беларусаў з нерукатворнай спадчынай, той прыродай, якая нам засталася.
На ток-шоу „Адраджэнне палескай вёскі”, арганізаванай кампаніяй „Будзьма беларусамі”, прысутнічалі журналісты, навукоўцы і экалагічныя актывісты Гомеля. Сярод перспектыўных напрамкаў развіцця вёсак Гомельскай вобласці былі агучаныя варыянты са стварэннем сучасных зялёных пасяленняў, музеяў традыцыйнай архітэктуры і экалагічных маршрутаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель