Гамяльчанін, якія забіў дзяўчыну, заявіў у судзе, што не хацеў гэтага рабіць
10 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе з апошнім словам выступіў 24-гадовы мясцовы жыхар, які абвінавачваецца ў забойстве дзяўчыны.
19-гадовую студэнтку медкаледжа абвінавачаны забіў сякерай 30 жніўня, а потым разаслаў СMС-паведамленні яе знаёмым і патэлефанаваў бацькам: „Я забіў вашу дачку, прыязджайце — забірайце!”
Апошняе слова абвінавачанага было кароткім: „Я б хацеў прасіць прабачэння ў пацярпелых. Я не хацеў гэтага рабіць, яна да гэтага часу мне сніцца”.
Прысуд будзе абвешчаны 14 сакавіка.
Незадоўга да забойства, у жніўні 2016 года, дзяўчына прыняла рашэнне расстацца са сваім сябрам, у яе з’явіўся іншы малады чалавек. Яна прыйшла ў кватэру сябра, каб забраць рэчы, пачалася сварка. Хлопец схапіўся за сякеру і пачаў наносіць ўдары. Дзяўчына памерла на месцы трагедыі, пазней на яе целе налічылі не менш за 30 сечаных ран.
Злачынец адправіў СМС-паведамленні знаёмым дзяўчыны, патэлефанаваў яе бацькам і ўцёк, але неўзабаве быў затрыманы міліцыяй.
У момант здарэння ў памяшканні знаходзіліся маці абвінавачанага і дзядзька. Яны стукалі ў дзверы пакоя, дзе адбывалася забойства, дзверы былі зачыненыя знутры.
Была распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 139 КК. Судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза прызнала злачынца пры свядомасці.
Пракурор раней папрасіў прыгаварыць абвінавачанага да 18 гадоў пазбаўлення волі.