Гамяльчук Васіль Палякоў аб’явіў галадоўку пасля паўторнага арышту



Суд Савецкага раёну Гомля паўторна арыштаваў актывіста Васіля Палякова на 15 сутак.

Былога лідара АГП прызналі вінаватым у нібыта „распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Цяпер ён адбывае арышт у гомельскім ізалятары часовага ўтрымання.

Паводле праваабаронцаў, Васіль аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.