Гандаль расстрэльным артыкулам?



Вынясенне новага смяротнага прысуду невыпадковае,” – мяркуе каардынатар кампанііПраваабаронцы супраць смяротнага пакаранняАндрэй Палуда.

Як вядома, 19 траўня Гомельскі абласны суд вынес смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву. Усяго з 1991 года ў Беларусі прыгавораныя да расстрэлу больш за 400 чалавек.

Еўразвяз асудзіў вынясенне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі. „Мы чакаем, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая па-ранейшаму прымяняе вышэйшую меру пакарання, — далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яе адмены”, — заявіла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Мая Качыянчыч.

Андрэй Палуда: Калі выносяцца растрэльныя прысуды, такім чынам, магчыма, улады падвышаюць у пэўнай ступені кошт стаўкі ў перамовах з Захадам. Мне толькі незразумела, чаму чарговы смяротны прысуд вынесены акурат за дзень да таго, як Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім. Як вядома, Папа ўвесь час гаворыць пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання, і вось на гэтым фоне выносіцца такое рашэнне. Па вялікім рахунку, маглі б перанесці вынясенне гэтага рашэння на больш позні тэрмін.

РР: Мяркуеце, што ўсё гэта невыпадковасць?

Андрэй Палуда: Не выключаю, бо тут ідзе нейкая тонкая палітычная гульня. Напрыклад, перад міжнароднай канферэнцыяй па праблемах смяротнага пакарання, якая прайшла 10 сакавіка, былі два пераносы судовых пасяджэнняў па апеляцыях асуджаных да вышэйшай меры пакарання. Вось тады ўладзе было зручна перанесці пасяджэнні. А зараз, відаць, вырашылі падвысіць кошт пытання падчас візіту кіраўніка краіны ў Італію.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя