Ганна Баран: Для затрыманняў не было ніякіх законных падстаў



Трое пружанскіх грамадскіх актывістаў –  Ганна Баран, Анатоль Дзевянцейчык і Ілля Ільяшэвіч абскардзілі ў Пружанскім судзе сваё незаконнае затрыманне на 72 гадзіны.

Паводле Ганны Баран, юрыста па адукацыі, для затрыманняў не было абсалютна ніякіх законных падстаў:

– У адпаведнасці з артыкулам 82 адміністрацыйнага кодэкса, адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы прымяняюцца: для стрымання супрацьпраўнай дзейнасці; складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні; выяснення асобы; забеспячэння фактычнага ўдзелу асобы ў разглядзе адміністрацыйнай справы; спыненне, утойванне або знішчэнне доказаў.

Ні пад адзін з пунктаў закону актывісты не патрапілі. Ніякія прававыя доказы на суддзяў не паўздзейнічалі. Скарга актывістаў засталася без задавальнення. Рашэнне пружанскага суда канчатковае і абскарджванню не падлягае, кажа Ганна Баран.

Цалкам матэрыял:

 

Беларускае Радыё Рацыя