Ганна Баран: Улада ператварыла месцы зняволення ў фабрыку катаванняў



Двое пружанскіх актывістаў, Ганна Баран і Алег Кулеша, зайшлі ў Пружанскі РАУС па адміністрацыйнай справе, а выйшлі з Берасцейскага ізалятара часовых утрыманняў па крымінальнай з падпіскай аб нявыездзе. Яны 72 гадзіны ўтрымліваліся пад арыштам у страшных умовах, хоць нічога не парушылі і ні ў чым не вінаватыя.

Кажа Ганна Баран:

– Улада спрабуе запужаць людзей. Чым можна як мага больш запужаць? Гэта, канешне, калі чалавек пазбавіцца самага дарагога, што ў яго ёсць, – гэта свабоды і здароўя.

Паводле Ганны Баран, улада ператварыла месцы зняволення ў фабрыку катаванняў:

– Гаспадары камеры – гэта мышы. Паветра няма ў камеры, вентыляцыйная рашотка ўся чорным зарасла. Матрацы… Матрацамі іх складана назваць, таму ў цябе пастаянна баляць усе косткі, у вочы б’е пражэктар, цябе пастаянна абшукваюць.

Ганна Баран як прафесійны юрыст лічыць створаную сістэму прававым бязмежжам, дзе любога могуць пасадзіць, знявечыць, забіць і не адказваць за гэта. Гэта ўспрымаецца як  сюррэалістычная карціна.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя