Ганна Федаронак: Беларусам бліжэй Еўропа, чым Расея



 У Беласток працягваюць прыязджаць уцекачы з Беларусі.

Ганна Федаронак з дачкой.

Пра далейшы лёс краіны разважае былая актывістка штаба Святланы Ціханоўскай па Пастаўскім раёне Ганна Федаронак:

– Мы не хочам быць расейскай губерніяй. Калі Лукашэнка сыдзе  – гэта не самае галоўнае, наступны крок – нам трэба будзе змагацца з Расеяй. Я не толькі выказваю сваю думку, а выказваю думку ўсіх нашых актывістаў. Мы хочам жыць, як Еўропа: свабодна і годна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным  файле:

Па словах Ганны Федаронак, да палітычнай актыўнасці яе падштурхнула абыякавае стаўленне рэжыму да барацьбы з COVID-19. Акрамя гэтага актывістка адзначыла абуральную фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў як па Пастаўскім раёне, так і па ўсёй Беларусі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з асабістага архіву Ганны Федаронак