Ганна Канюс: Берасцейцы турбуюцца за лёс экасістэмы



Засыпаць вадаёмы – гэта неабходная мера пры будаўніцтве новых дамоў у мікрараёне Кавалёва. Такі адказ ад Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту атрымалі сябры абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада). Яны выступаюць за захаванне прыродных ландшафтаў гораду.

Палітык Ганна Канюс падкрэсліла, што пакуль няма ўпэўненасці, што не будзе нанесена шкода навакольнаму асяроддзю:

Берасцейскі выканаўчы камітэт нам адказаў, што ёсць нейкая труба, праз якую будзе ісці вада разам з рыбай у раку Мухавец. Ці ёсць яна, ці не – гэта для нас вялікае пытанне. Таму што гэта праверыць тэарэтычна немагчыма. І як ідзе засыпка гэтых ставаў, ці ў той паслядоўнасці, каб рыба выходзіла з гэтых вадаёмаў, – таксама гэта пакуль што невядома.

Як адзначыла Ганна Канюс, праблема была падказана выбаршчыкамі ў часе правядзення парламенцкай кампаніі, і менавіта самі грамадзяне турбуюцца за лёс экасістэмы, а не прадстаўнікі ўлады, у кампетэнцыі якіх гэта знаходзіцца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце