Ганна Канюс: Калі не перамога – то добры падмурак для будучых кампаній
Значная частка дзеянняў была ў анлайн. Менавіта такой адметнасцю запомнілася прэзідэнцкая кампанія для старшыні берасцейскай гарадской арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганны Канюс.
Палітык звярнула ўвагу, што менавіта дзякуючы сацыяльным сеткам і мэсэнджэрам з’явіліся новыя сацыяльныя сувязі, якія будуць надалей выкарыстоўвацца:
– Гэтая кампанія была надзвычайнай, таму што такой актыўнасці насельніцтва, напэўна, не памятае ніхто. І з’явілася шмат новых людзей, якія агітавалі за розных кандыдатаў, такая салідарнасць паміж рознымі штабамі. Агітацыйная кампанія зараз ідзе ў рэгіёнах, канешне, дапамагаюць адзін аднаму і шмат што каардынуецца праз інтэрнэт — праз тэлеграм-каналы альбо вайбер-чаты.
Ганна Канюс упэўненая, што вынікі кампаніі залежаць ад кожнага чалавека. Нават калі перамога не будзе сёлета дасягнутая, то гэта вельмі добры падмурак для будучых кампаній.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з Фэйсбука Ганна Канюс.