Ганна Канюс: Лакальныя праблемы нельга пакідаць без увагі
Звяртаць увагі на лакальныя праблемы і накіроўваць іх да мясцовых уладаў заклікаюць прадстаўнікі ініцыятывы „За свой горад!”.
Найбольш эфектыўныя метады вырашэння праблемаў – гэта збор подпісаў, напісанне зваротаў і скаргаў, – адзначыла палітык Ганна Канюс:
– Лакальныя праблемы – гэта ўсе праблемы, якія датычаць мікрараёна, ці ўпарадкавання двара, ці якія-небудзь праблемы, звязаныя з месцам жыхарства, напрыклад, з будынкам, з кватэрай, нават з кватэрай. Бо ёсць такія будынкі, дзе адна кватэра можа быць вялікай праблемай для ўсіх астатніх, альбо якая-небудзь будаўнічая недарэчнасць.
Ганна Канюс звярнула ўвагу, што перш чым уздымаць праблему, неабходна высветліць, якую колькасць асобаў яна закранае. Калектыўныя звароты звычайна складаюцца за подпісам некалькіх дзясяткаў чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя