Ганна Канюс: Пачалі збор сродкаў на кампенсацыю штрафаў
Збор сродкаў на кампенсацыю штрафаў і складанне скаргаў у вышэйшыя судовыя органы аб’явілі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада).
Пакаранне было вынесена за іх актыўную грамадскую і палітычную пазіцыю, а менавіта — удзел у мірных акцыях пратэстаў, — распавяла палітык Ганна Канюс:
– Каб абскардзіць гэты прысуд патрэбна таксама гэтыя 2 базавыя велічыні. Яшчэ трэба аплаціць выдаткі на адваката. І таму я звярнулася да сваіх сяброў, сваіх падпішчыкаў, каб яны дапамаглі мне сплаціць гэтую суму. Я размясціла гэтую інфармацыю ў сябе на сацыяльных сетках, і дзякую ўсім, хто праяўляе салідарнасць і дапамагае палепшыць гэты свет.
Ганна Канюс звярнула ўвагу, што ў сацыяльных сетках можна знайсці ўсе неабходныя дадзеныя, у тым ліку нумар рахунку, на які можна пералічыць свае ахвяраванні.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота з Фэйсбуку Ганна Канюс