Ганна Шапуцька: У „Поедем поедим” наведнікаў усё менш
Людзі амаль не наведваюць рэстаран „Поедем поедим”, былы „Бульбаш-холл”, які пачаў працу каля мемарыяла-пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах, – кажа грамадская актывістка Ганна Шапуцька. Апошнія дні яна і яшчэ некалькі чалавек неслі вахту каля ўстановы:
– З кожным днём наведнікаў становіцца ўсё менш і менш. Учора з 14:30 да 20:30, пакуль мы трымалі варту, не было ніводнай машыны. Сёння наведнікаў таксама няма. Адна машына і тое гэта хутчэй за ўсё знаёмыя. То бок фактычна за цэлы дзень няма наведнікаў, машын пяць з дастаўкі. Я фіксую, запісваю. Адзін чалавек прыйшоў наймацца на працу. Яшчэ адна жанчына таксама на працу прыехала наймацца. То бок атрымліваецца ў іх там цякучка.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Па словах Ганны Шапуцькі, абаронцы Курапатаў працягваюць збіраць подпісы пад зваротам да прэм’ер-міністра і Генпракурора Беларусі з патрабаваннем закрыць рэстаран каля мемарыяла-пахавання. Больш за сто першых подпісаў ужо накіраваныя ў Саўмін і Генеральную пракуратуру.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск