Ганна Шэлест: У барацьбе з дэзінфармацыяй пра COVID-19 Беларусь набрала толькі 1 бал з 8-мі
З 7-і краін Усходняга партнёрства Беларусь мае самы малы індэкс адказу на дэзынфармацыю пра каронавірус. Падчас міжнароднай анлайн-прэзентацыі „Грамадства ў барацьбе з інфадэміяй” былі прадстаўлены вынікі даследавання краін, у тым ліку Беларусі.
Кажа сябра праўлення Савета па знешняй палітыцы „Украінскай прызмы” Ганна Шэлест:
– Калі мы кажам пра медыя, то ў нас тут Румынія, усе астатнія краіны фактычна аднолькава адрэагавалі, акрамя Беларусі. Самыя высокія адзнакі аказаліся ў Украіны і Румыніі, дзе грамадства найбольш трывалае сёння да дэзынфармацыі, гатовае актыўна падключацца да працэсаў. Беларусь і Азербайджан аказаліся з самымі нізкімі адзнакамі.
Эксперты згодныя з тым, што грамадска-палітычны крызіс у Беларусі з’яўляецца асноўным адмоўным фактарам, які перашкаджае поўнаму інфармаванню грамадства пра каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя