Ганна Смілевіч: Выкладчык распавёў, што прыходзілі з КДБ
Старшыня Моладзі БНФ Ганна Смілевіч адлічана з другога курсу Інстытута журналістыкі БДУ. Яна мае тры няздачы, і ў дэканаце ёй паведамілі, што гэта азначае адлічэнне з ВНУ.
Відэаінтервью з Ганна Пахолка. Просьба перапосціць
Posted by Dzmitry Salauyou on Montag, 22. Januar 2018
А перад заключным іспытам, на заліку па фізічнай культуры, дзяўчыне паведамілі, што ёй цікавіліся людзі з КДБ. Пра абставіны адлічэння распавядае сама Ганна Смілевіч:
– Cёння быў апошні экзамен і я яго не здала. І гэта была мая трэцяя пераздача, і я прыйшла ў дэканат і спытала, ці змагу я пераздаць гэтыя экзамены. Мне сказалі, яны аформяць усё яшчэ да таго як пачнуцца пераздачы. Сказалі, мне патэлефануюць, калі ўсё будзе гатова. Я не скажу, што я была ідэальна падрыхтаваная, аднак іншыя студэнты маглі адказаць так жа як і я, але ім ставалі мінімальную адзнаку. А мяне адправілі на пераздачу. Я да апошняга не верыла.
Ганна Смілевіч не лічыць, што была ідэальна падрыхтаванай да іспытаў па дысцыплінах “Тэорыя журналістыкі”, “Мова сродкаў масавай камунікацыі” і “Прафесійная этыка журналіста”, якія ёй у выніку не залічылі. Аднак, паводле яе слоў, адказы ў яе былі не горшыя за шэраг студэнтаў, якім у выніку паставілі станоўчую адзнаку.
Беларускае Радыё Рацыя