“Ганненскі кірмаш” у Зэльве гудзеў з раніцы да раніцы



Свята “Ганненскі кірмаш” пачалося з раніцы ў суботу, 22 жніўся, а скончылася кірмашовай дыскатэкай у 4 гадзін раніцы ў нядзелю, 23 жніўня.

Ужо не першы год у Зэльве “Ганненскі кірмаш” збірае зэльвенцаў і многіх іншых жыхароў Гарадзеншчыны, каб адпачыць, павесяліцца, нагадаць той час, калі Зэльва славілася сваім “Ганненскім кірмашом”.

Як сведчыць гісторыя, менавіта дзякуючы кірмашу Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым лейпцыгскім.

З 2001 года “Ганненскі кірмаш” у Зэльве атрымаў новае дыханне. Раённае свята стала адным з самых масавых і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны.

І сёлета свята пачалося ў цэнтры Зэльвы. Пасля ўрачыстага адкрыцця яно праходзіла на цэнтральнай плошчы пасёлка.

А потым кірмаш радаваў і здзіўляў зэльвенцаў і гасцей раённага цэнтра эстраднымі выступленнямі Уладзіміра Ухцінскага, Гарэм-шоу, Іскуі Абалян.

Паралельна праходзілі конкурсы на лепшае ўпрыгожванне балконаў, на лепшую працу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на самае цікавае фота, на лепшы падворак і лепшую павозку.  А ў цэнтральным скверы ўсе жадаючыя змаглі наведаць кірмаш рамёстваў, “Горад майстроў», выставу коней, кірмашовыя атракцыёны, пабачыць выступленне народнага ансамбля “Калаж”, танцавальных калектываў з Зэльвы, тэатр звяроў “ФаСонШоу”.

А пад раніцу ў нядзелю, у якасці заключнага акорда, удзельнікі кірмашу былі ў захапленні ад вогненнага і пеніста-лазернага шоу, а таксама змаглі патаньчыць сучасныя танцы, вальсы і мазуркі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара