Ганну Канюс аштрафавалі, а Ігара Маслоўскага пасадзілі



10-ць базавых велічыняў Ганне Канюс і 5-ць сутак Ігару Маслоўскаму. Такія вынікі суда ў Берасці.

„Падставай да завядзення справаў стаў удзел у акцыях салідарнасці. Суд прымяніў частку першую артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу РБ”, — распавяла палітык Ганна Канюс:

– Гэта такі свайго кшталту ціск на актывістаў і на ўплывовых людзей, прозвішчы якіх гучаць у Берасці, пра нас ведае шмат людзей. Нас можна злавіць на вуліцы, прывезці ў ІЧУ і там скласці пратакол за 17 жніўня, а не за сённяшні дзень.

Ганна Канюс правяла ноч у ізалятары часовага ўтрымання. Яна была туды змешчаная адразу пасля таго, як прыйшла даведацца, на якой падставе быў затрыманы яе калега Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце