„Гарачыя тэлефоны” БАЖ у сувязі з выбарамі
Журналісцкая арганізацыя ўсім незалежным журналістам на час выбараў прыгадвае тэлефоны, на якія можна звяртацца падчас пазаштатных сітуацый.
Як кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі – гэта звычайная практыка. Падчас кожных кампаній арганізацыя актывізуе кантакты, куды журналісты могуць звяртацца па дапамогу.
– Часам здараюцца і эксцэсы, затрыманні, нейкія непаразуменні з журналістамі. Таму ўзнялі гэтую інфармацыю, каб калегі маглі аператыўна паведаміць, калі ўзнікаюць тыя ці іншыя сітуацыі, і каб мы маглі дапамагчы ім максімальна хутка іх выправіць.
Спецыялісты арганізацыі таксама ў актыўным рэжыме будуць працаваць у выбарчыя дні. Яны будуць фіксаваць умовы працы журналістаў, таксама гатовыя аказваць юрыдычную падтрымку.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя